Камфортнае надвор'е. Да плюс 12 і пераважна без ападкаў будзе на гэтым тыдні

2 ноября 2020
Сапраўдная восень паступова прыходзіць на тэрыторыю цэнтральнага рэгіёна, але па-ранейшаму захоўваецца камфортнае надвор'е. Да 12 цяпла чакаецца на гэтым тыдні днём ў Мінскай вобласці і пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра - стабільна вышэй за кліматычную норму: ноччу ад 3 да 9 градусаў. Будзе ў асноўным воблачна з праясненнямі.
Павышаны тэмпературны фон захаваецца да канца тыдня. Рэзкага пахаладання не чакаецца і ў пачатку наступнага тыдня.