Камфорт пражывання гасцей ацаніў прэм'ер-міністр краіны

10 мая 2014

Турысты ўжо паспелі адчуць гасціннасць беларускай сталіцы. Сёння камфорт пражывання гасцей асабіста ацаніў прэм'ер-міністр краіны. Міхаіл Мясніковіч наведаў адрэстаўраваную гасцініцу Беларусь, дзе размясцілі больш за паўтысячы іншаземцаў. З іх дзве сотні - журналісты. У іх распараджэнні кругласутачна прэс-цэнтр, Wi-Fi. А ў якасці бонуса - бясплатнае наведванне трэнажорнай залы і басейна. Балельшчыкаў і турыстаў у Мінску сардэчна сустракаюць у трох зонах гасціннасці: каля Палаца спорту і лядовага палаца, а таксама спартыўнае свята штодня аб'ядноўвае 5 тысяч чалавек у cтудэнцкай вёсцы. Нягледзячы на тое што святкаваць адкрыццё чэмпіянату там можна было да 3 гадзін ночы, госці разыходзіцца не спяшаліся. З улікам гэтага гарадскія ўлады вырашылі падоўжыць час працы тэматычных зон.


Нагадаем, адметнасцю трохзоркавай Беларусі стаў панарамны ліфт і назіральная пляцоўка. Тут жа знаходзіцца і самы высокі ў Мінску рэстаран. Для наведвальнікаў прапанаваныя нумары рознага ўзроўню камфорту: ад аднамесных да палепшаных, апартаменты і люкс. На час правядзення сусветнага форуму ўсе нумары забраніраваныя.