Камароўскаму рынку ў Мінску - 40 гадоў

23 мая 2020
Самае гасціннае месца сталіцы. Камароўскі рынак на гэтым тыдні адзначае 40-годдзе. Будаўніцтва вялікага гандлёвага комплексу пачалося яшчэ ў пачатку 70-х. Крытую залу ўзводзілі па ўнікальным на той час праекце. Купал вышынёй 26 метраў не падтрымлівае ні адна калона. Рынак урачыста адкрылі ў маі 80-га. Такі будынак ёсць толькі ў расійскім Чалябінску.

Але ўсё ж сталічная "Камароўка", у першую чаргу, сапраўдны гастранамічны брэнд Мінска. Кожны дзень па тавары з прыватных падворкаў і экзатычныя пачастункі сюды прыходзяць тысячы пакупнікоў.