Камандна-штабное вучэнне з органамі ваенннага кіравання тылавога забеспячэння Узброеных сіл стартавала ў Беларусі

13 июня 2023

Праверыць узровень зладжанасці для выканання задач у найкароткія тэрміны. Камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання тылавога забеспячэння Узброеных сіл стартавала ў Беларусі. Згодна з паведамленнем Мінабароны, трэніроўка запланавана да 16 чэрвеня і кантралюе яе намміністра абароны. Як падкрэслілі ў ваенным ведамстве, такія мерапрыемствы павышаюць узровень органаў ваеннага кіравання, воінскіх часцей і арганізацый тылавога забеспячэння па пытаннях устойлівага функцыянавання сістэмы, падраздзяленняў і аб'ектаў тылу.