Каманда Тэа сёння ў праекце Агенцтва тэленавін Нашы

20 июня 2014

Ад грымёра да піяр-менеджара. Дапамагаць на Еўрабачанні Тэа запрасіў 22 чалавекі. На сцэну з ім выйшлі 5 прафесійных артыстаў. Выкладчык народнага вакалу, выканаўца грэчаскіх кампазіцый, кавер-спявак, брэйкдансер і класічны танцоўшчык на месяц пакінулі сваю працу. І ўсё дзеля трох хвілін у эфіры прэстыжнага музычнага конкурсу. Чаму выканаўца самай высокай партыі так і не трапіў у кадр? А каму не ўключылі мікрафоны? Каманда Тэа сёння ў праекце Агенцтва тэленавін Нашы. Глядзіце вечарам пасля Панарамы.