Каманда САХР вярнулася з перамогай з Гудэрмеса

19 мая 2019

Сучаснае ўзбраенне, экіпіроўка, плюс выдатная падрыхтоўка - складальнікі поспеху. І гэта даказаў беларускі САХР, які дапоўніў гучныя перамогі беларускіх спецпадраздзяленняў.

Каманда спецатрада хуткага рэагавання вярнулася з перамогай з Гудэрмеса. У Чачні беларусы ўзялі першае месца на чацвёртым Адкрытым чэмпіянаце па тактычнай стральбе памяці першага прэзідэнта Чачэнскай рэспублікі Ахмата-Хаджы Кадырава.

У расійскім універсітэце спецназа за кубак змагаліся звыш 350 удзельнікаў. І ўпершыню - каманды з Беларусі, Арменіі, Казахстана і Кітая. Як гэта было? Якія якасці дапамаглі байцам перамагчы? Нашы рэпарцёры пачулі адказы з першых вуснаў.