Каманда шахматыстаў рыхтуецца да віртуальных спаборніцтваў

20 июля 2020
Галоўны інтэлектуальны паядынак года анлайн! Сусветная шахматная алімпіяда павінна была прайсці гэтым летам у Ханты-Мансійску і Маскве, але ў сувязі з эпідсітуацыяй першынство пройдзе ўпершыню ў гісторыі ў інтэрнэце. Нашы шахматысты актыўна рыхтуюцца да віртуальных спаборніцтваў. Сярод членаў зборнай і юніёры - на іх у гэтым годзе асаблівыя стаўкі.

Старт анлайн-спаборніцтваў у сераду, 22 ліпеня. У складзе беларускай зборнай мужчынская і жаночая каманды па дванаццаць спартсменаў - шэсць у аснове і шэсць запасных.