І яшчэ адна даўняя традыцыя - гэтымі святочными днямі дарыць цяпло, клопат і любоў тым, хто больш за ўсіх мае ў гэтым патрэбу. На жаль, пандэмія пазбавіла нас Каляднага турніру, але маленькія беларусы без чароўнай казкі дакладна не застануцца. Кожны год удзельнікі хакейнага свята з падарункамі і добрым настроем прыязджаюць у госці да дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. І гэты год не выключэнне. Калядную традыцыю ініцыявалі Прэзідэнцкі спартыўны клуб і беларуская Федэрацыя хакея. Сёння казачнымі чараўнікамі сталі хакеісты з каманды Прэзідэнта, якія павіншавалі выхаванцаў дзіцячага дома № 5. Расказвае Алена Гарэльчык (відэа).
Каманда прэзідэнта Беларусі ў гасцях у выхаванцаў дзіцячага дома № 5 г. Мінска
6 января 2021













