Каманда Мінскай вобласці перамагла ва Усебеларускім парадзе нявест

22 июля 2013

Напярэдадні ў сталіцы прайшло ўжо традыцыйнае для ліпеня шэсце дзяўчат у белых сукенках. Паўдзельнічаць у парадзе маглі ўсе жадаючыя, прычым, незалежна ад сямейнага становішча. Нявесты з кожнага рэгіёну прадставілі свае ўборы і сваё аўтарскае бачанне ідэальнага вяселля, а таксама творчыя нумары.


Упершыню ў гісторыі парада нявест у ім прынялі ўдзел і зорныя жаніхі. Прычым, адсутнасць штампа ў пашпарце для іх як раз было абавязковай умовай. Па меркаванні арганізатараў, святочны антураж парада прыцягне маладых людзей і да афіцыйнай цырымоніі шлюбу.