Каманда Выканкама СНД удзельнічае ў акцыі "Тыдзень лесу"

15 апреля 2023

Клопат аб будучыні - гэта залог захавання нацыі. І адно з нацыянальных багаццяў Беларусі - лясны фонд. У рэспубліцы працягваецца акцыя "Тыдзень лесу". У Год міру і стваральнай працы яна набыла асаблівы сэнс.

Традыцыйна ўдзельнікамі шаснаццаты раз сталі прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД. Так, у Смалявіцкім раёне заклалі каля 5 гектараў саджанцаў хвоі і бярозы.

Каманда Выканкама СНД у акцыі "Тыдзень лесу" удзельнічае з 2008 года. За гэты час прадстаўнікі Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана пасадзілі ўжо каля 30 гектараў новых лясоў.