Каманда Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў адправілася з Польшчы ў Чэхію

29 апреля 2019

Беларуская дэлегацыя эстафеты "Полымя міру" працягвае рух у сталіцу Італіі. У Рыме ўжо 3 мая будзе запалены агонь мультыспартыўнага форуму. Сёння каманда Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, у склад якой уваходзіць і здымачная група Агенцтва тэленавін, адправілася з Польшчы ў Чэхію. Характэрна, што першым прыпынкам стала Варшава: нагадаем, менавіта нашы заходнія суседзі прэтэндуюць на правядзенне ў сваёй краіне IIІ Еўрапейскіх гульняў у 2023 годзе. Ну, а мы пакуль чакаем другія, і да іх старту засталося ўсяго 53 дні. Падрабязна пра рух беларускай дэлегацыі распавядзем сёння ў "Панараме".