Каманда БДУ ў ліпені гэтага года запусціць спадарожнік

7 Сакавіка 2016

Не ў адкрыты космас, вядома, а на вышыню 30 км. Запуск пройдзе ў рамках конкурсу CanSat у Расіі, дзе каманда БДУ ўдзельнічае ўжо не першы раз. Такі конкурс праводзіцца ў навучальных мэтах: студэнты могуць тут патрэніравацца, а ўжо пасля адправіць свой уласны спадарожнік у адкрыты космас. Дарэчы, зараз у сценах галоўнай ВНУ краіны ідзе зборка навукова-адукацыйнага спадарожніка. Першыя здымкі Зямлі можна будзе ўбачыць ужо ў 2017 годзе. Падрабязней у нашага карэспандэнта Хрысціны Страх.

Апошнія дэталі - і спадарожнікавы апарат гатовы. Гэта не хатняе заданне, а конкурсная работа студэнтаў БДУ. У лютым гэтага года каманда паспяхова абараніла тэарэтычную частку свайго праекта на конкурсе CanSat у Расіі, зараз час практычнай. Сваімі рукамі студэнты робяць фактычна сапраўдны спадарожнік, розніца толькі ў вышыні палёту. Ужо ў ліпені гэтага года пройдзе яго запуск.

Вось так выглядае гатовы спадарожнікавы апарат. Усярэдзіне ўсталяваныя чатыры відэакамеры са святлафільтрамі, а таксама датчыкі вымярэння тэмпературы і ціску - абавязковыя па ўмовах конкурсу. Ёсць і дадатковыя, як напрыклад, датчык арыентацыі па Сонцы і інфрачырвоны датчык тэмпературы. Усе атрыманыя звесткі апрацоўваюцца ўжо на Зямлі.

Ужо ў 2017 годзе можна будзе атрымаць першыя здымкі з новага спадарожніка. Выкарыстоўвацца яны будуць у навучальных мэтах. Працу над гэтым спадарожнікам вядуць ужо не студэнты, а супрацоўнікі і аспіранты БДУ. Дапамогу аказваюць і многія прадпрыемствы Беларусі. Каб апынуцца ў адкрытым космасе, спадарожніку трэба будзе пераадолець вышыню на 650 км.