Каманда Белтэлерадыёкампаніі запрашае сустрэць Новы год на "Макаёнка, 9"

30 декабря 2019

Больш за тры  дзясяткі трэкаў ад беларускіх і замежных артыстаў

  Заўтра адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1"  вячэрняе шоу ў  святочным фармаце! Больш за тры дзясяткі трэкаў ад беларускіх і замежных артыстаў. Спецыяльна для здымак агеньчыка ў Беларусь прыляцелі " Воплі Відоплясова", ALEKSEEV, "Мая Мішэль" і Джо Лін Цёрнер. Вядучыя Яўген Перлін і Андрэй Макаёнак запрасілі ў студыю медыйных персон. Разам падвядуць вынікі года і правядуць некалькі майстар-класаў для гледачоў. Усё знята на аб'ектывы 16 камер. Дарэчы, запісвалі трохгадзіннае шоу ў самым вялікім у краіне павільёне – 1 200 квадратных метраў.

На разагрэве пакажам эмацыйнае закуліссе шоу

Глядзіце рэпартаж заўтра ў "Панараме". А адразу пасля выніковых навін  заставайцеся на першай кнопцы.