Што ж, ІІ Еўрапейскія гульні - нашы гульні - ужо гісторыя, якую мы рабілі разам. Гэтыя дні сталі асаблівымі для вялікай каманды Агенцтва тэленавін. Так, яны былі няпростымі - напружаны графік, прамыя ўключэнні з кожнага пункта спаборніцтваў, бясконцыя інтэрв'ю, інфармацыйныя каналы, дзве выязныя студыі - на стадыёне "Дынама" і "Мінск-Арэне". Але! Кожная рабочая хвіліна ў камандзе таго каштавала! Мы разам хварэлі, перажывалі, радаваліся поспехам і лавілі першыя эмоцыі чэмпіёнаў. І гэта - неацэнна. Пра спартыўна-навінавы марафон - Сяргей Казловіч.
Амаль два тыдні гаварылі і паказвалі прама з галоўнай спартыўнай арэны гэтага лета. Выязную студыю АТН размясцілі паміж трэніровачным полем і стадыёнам "Дынама". У вялікім шатры хапала месца не толькі аператарам, але і цэлым камандам гасцей. На ўтульнай канапе змагла размясціцца амаль уся грэчаская зборная па лёгкай атлетыцы. Сітуацыя спрыяла эмацыянальным інтэрв'ю.
Уладзімір Шантаровіч, галоўны трэнер зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ: "Мне вельмі прыемна, калі студыя абсталяваная. Але і вельмі прыемна, калі задаюць нармальныя пытанні! Вось сёння, каб разгаварыцца, паслядоўнасць мышлення, што ты жадаў распавесці. Мы неяк натхняем, прапагандуем здаровы лад жыцця. Вось гэтым трэба займацца! І вось гэтая выязная студыя ваша - гэта вялікая справа".
Інфармацыйныя каналы выходзілі апоўдні і ў 9 вечара. 60 хвілін, а часам і больш гадзіны гаварылі пра яркія перамогі, уражанні балельшчыкаў і саміх атлетаў.
Сяргей Гусачэнка, намеснік Старшыні Белтэлерадыёкампаніі: "Было задзейнічана дзве выязныя студыі. На "Мінск-Арэне" і вось гэта вялікая студыя на стадыёне "Дынама", куды мы актыўна запрашалі гасцей. Сёння палічылі, што за час Гульняў тут пабывала больш за 100 чалавек. Што датычыцца тэлеканала "Беларусь 5", ён на час Гульняў і ўвогуле перайшоў на кругласутачны аб'ём вяшчання. Так што быў задзейнічаны сур'ёзны і тэхнічны і творчы рэсурс Белтэлерадыёкампаніі".
Глядзелі спаборніцтвы і на "Беларусь 2". Толькі за кадрам працавалі 14 каментатараў. А дзясяткі журналістаў лавілі самы смачны эксклюзіў паміж сутычкамі за медалі.
Вядома, на працу выязной студыі на "Дынама" не магло не паўплываць надвор'е. Добра што большасць эфіраў яно было сонечным. Але я вас хачу запэўніць, гэта не заўсёды было камфортна. Справа ў тым, што шацёр студыі размешчаны акурат на ўсход. І большасць ранішніх эфіраў былі вельмі сонечнымі. І вядучыя ў прамым сэнсе свяціліся. Паглядзіце самі, калі да гэтага не звярталі ўвагі!
Не абышлося і без праліўных дажджоў. Беларускае надвор'е пазнаёміла з усімі сваімі капрызамі. І калі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на "Дынама" перарывалі, малюначак са студыі побач усё роўна ішоў у эфір.
Тым часам карэспандэнты спартыўнага пула вялі свае тайныя медальныя залікі. У бясспрэчныя лідары вырвалася Крысціна Камыш. Яна больш за 20 разоў называла ў прамым эфіры імёны беларускіх трыумфатараў. Мабыць больш за ўсіх не пашанцавала Станіславу Ліпскаму.
Зараз творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі з цяжкасцю верыць у тое, што Гульні ўжо сталі часткай нашай гісторыі. Але чаго ўжо сапраўды не адняць - неацэннага вопыту, які журналісты назапасілі за гэтыя яркія дні форуму. Каб і надалей першымі распавядаць сваім гледачам пра самыя розныя падзеі, якія адбываюцца ў краіне і свеце.
Каманда Белтэлерадыёкампаніі набыла неацэнны вопыт за гэтыя яркія дні форуму
1 июля 2019













