Каманда Беларусі па кандытарскім майстэрстве ўпершыню будзе прадстаўлена на Кубку свету ў наступным годзе

17 ноября 2017

Нацыянальная каманда Беларусі па кандытарскім майстэрстве ўпершыню будзе прадстаўлена на Кубку свету ў Люксембургу ў наступным годзе. Паедуць на форум пераможцы Міжнароднага чэмпіянату кандытарскага мастацтва. Іх імёны сталі вядомыя напярэдадні. Хто смачней усіх гатуе - спробу ўзяла Ксенія Лебедзева.

Гэта тонкая ювелірная праца, дзе робіцца ўсё ўручную.

І гэта адносіцца не толькі да карункавых каўнерыкаў Лізаветы Першай і майстэрскаму аздабленню з жэмчугу, такога любімага ёю, але і да букетаў, і да веласіпедаў. Бо гэта Міжнародны чэмпіянат па кандытарскім мастацтве.

За званне лепшых кандытараў змагаліся больш за 70 удзельнікаў. Кожны зрабіў па некалькі прац з шакаладу, мастыкі, цеста і іншых ядомых кампанентаў. Таму ўсе прапанаваныя на выставе працы не проста прыгожыя, але і ядомыя.

Ульяна - самы малады ўдзельнік конкурсу. Ёй 14 і яна ўжо ведае што трэба, каб стаць кандытарам нумар адзін не толькі ў Беларусі.

А вось Вераніка - спецыяліст са стажам. Пад патранажам трэнераў міжнароднага класа рыхтавалася на Кубак свету ў Люксембург. Але вытворчая траўма... шэсць аперацый - і практычна нерухомыя пальцы правай рукі. Букет кветак філіграннай работы яна зрабіла адной рукой.

Як ніколі прадстаўлены высокі ўзровень удзельнікаў. Аб гэтым гаворыць не толькі наш бок, але замежнае журы.

Пераможцаў выбралі ў 10-ці намінацыях. Аднак на чэмпіянат свету паедзе больш за 20. Паводле слоў экспертаў і суддзяў, Беларусь багатая на таленавітых майстроў-кандытараў і кожны з іх можа прэтэндаваць не толькі на залаты медаль буйных міжнародных спаборніцтваў, але і на Гран-пры.