Каларытная "Тбілісоба" ў гэтыя выхадныя вяртаецца ў Мінск

29 августа 2017

У гэтыя выхадныя каларытная "Тбілісоба" вяртаецца ў сталіцу. Фестываль грузінскай культуры сёлета мяняе фармат. Упершыню нацыянальнае свята ў Верхнім горадзе працягнецца да апоўначы. У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з Грузіяй сучаснай: падчас фэсту будуць ладзіцца модныя паказы знакамітых мадэльераў у суправаджэнні папулярнай электроннай музыкі. Будзе куток і старога Тбілісі, дзе госці свята змогуць пабачыць фотавыставу нацыянальных касцюмаў і славутасцей Грузіі. Ахвотнікі змогуць навучыцца пісаць па-грузінску самыя простыя словы. Зразумела, не абыдзецца без галоўнага на грузінскім свяце - смачнай ежы. У параўнанні з мінулым годам фудкорт стане большым у два разы.

Дарэчы, повары грузінскіх рэстаранаў ўжо рыхтуюцца да "Тбілісобы". Фудкорты вуліцы Зыбіцкай распачалі тыдзень грузінскай кухні і запрашаюць паспрабаваць хінкалі або хачапуры.