Калекцыю сувеніраў з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў распрацавалі майстры са Слуцка

15 марта 2019

Арыгінальныя заплечнікі, пано, рушнікі і нават магніты зробленыя з натуральных матэрыялаў. А ўпрыгожылі іх не толькі галінка папараці і талісман турніру лісянё Лесік, але яшчэ і вышыўка з беларускімі ўзорамі. На прадпрыемстве, дзе ўзнаўляюць знакамітыя слуцкія паясы, спалучаюць розныя тэхналогіі як ручнога, так і машыннага ткацтва.

Усяго ў калекцыі больш як дзясятак разнастайных сувеніраў, прысвечаных галоўнаму мультыспартыўнаму форуму лета.