Калекцыю шэрых гліняных грызуноў стварылі майстры ў Пухавіцкім раёне

10 декабря 2019
2020-ы - год Пацука па ўсходнім календары. Калекцыю шэрых гліняных грызуноў стварылі майстры ў Пухавіцкім раёне. У дзіцячай школе мастацтваў педагогі разам з дзецьмі пачалі рыхтаваць навагоднюю калекцыю сувеніраў і падарункаў. У святочным асартыменце - талеркі ў выглядзе Дзеда Мароза, Санта-Клаўсы і безліч шэрых мышанят. Маленькіх сімвалаў стваралі выключна школьнікі ў тэхніцы ручной лепкі. Свае вырабы яны рыхтуюць для дабрачынных навагодніх кірмашоў і падарункаў родным. Акрамя гэтага, майстры-керамісты актыўна рыхтуюць і аўтарскія калекцыі - гліняны посуд, вазы і дэкаратыўныя ўпрыгажэнні. Прадэманстраваць гліняныя шэдэўры яны змогуць на калядных і навагодніх кірмашах.