Медныя шылінгі часоў Рэчы Паспалітай, знакаміты кузняцоўскі фарфор 19 стагоддзя і дарэвалюцыйныя паштоўкі з канвертамі - гэтыя і іншыя ўнікальныя прадметы можна ўбачыць у Барысаве. Збор, у якім дары ад чытачоў і наведвальнікаў мясцовай бібліятэкі, а гэта сотні артэфактаў, дакументаў і адзінак сувенірнай прадукцыі. У вітрынах краязнаўчага цэнтра - каля сотні запалкавых этыкетак савецкіх часоў - калекцыя барысаўчаніна Валерыя Васіленкі, кніжныя знакі Сібірскай ваеннай і Омскай жаночай гімназій - падарункі ад вядомага даследчыка эпохі, пецябруржца Аляксандра Каралёва і мноства іншых рарытэтаў.
Выстава прадстаўляе толькі малую частку з архіўных падарункавых фондаў, якімі валодае бібліятэка. Убачыць экспазіцыю артэфактаў можна да пачатку верасня.













