Калекцыя глобусаў у гомельскай кватэры

18 декабря 2015

Гамяльчанка Наталля Сідзькова зрабіла з кватэры міні-музей. У калекцыі - глобус-свечка, сасуд, скарбонка і нават глобус Украіны. Экзэмляры калекцыянер збірае ўжо больш як 10 гадоў. Мадэляў зямнога шара, напрыклад, каля 50. Столькі ж пясочных гадзіннікаў. А вось флажкоў у тры разы больш. Кватэру-музей убачыла Вольга Халадовіч.

Наталля Сідзькова, калекцыянер глобусаў: "Захапленне пачалося вось з гэтага прыгожага глобуса, як бачыце, ён у нас свеціцца. Гэта першы глобус у маёй калекцыі, мне яго ў 2003 годзе падарыў брат".

Глобусафіліяй - калекцыяніраваннем мадэляў зямнога шара - Наталля Сідзькова захварэла менавіта тады. Зараз у яе на паліцах ужо прыкладна 50 міні-светаў у самых розных выкананнях. Глобус-сасуд, глобус-свечка, глобус-скарбонка. І, мабыць, самы незвычайны - глобус Украіны.

Паводле слоў Наталлі, такое хобі - задавальненне не з танных. Затое ўсе сябры і сваякі заўсёды ведаюць, які зрабіць падарунак. Адно з апошніх набыццяў - серабрыста-чорны глобус з падсвятленнем - падарунак на Дзень маці. Самае цікавае, што больш за ўсё новаму экзэмпляру ўзрадаваўся сын Рома.

Акіяны і мацерыкі тут не толькі на глобусах, але нават на сценах. Наталля прызнаецца, што, калі рабілі рамонт, спецыяльна выбрала менавіта такія шпалеры.

Гэта яшчэ адна калекцыя ў кватэры Сідзьковых. Іх Наталля стала збіраць прыкладна 12 гадоў таму. Самы любімы экзэмпяр - два ў адным - пясочны гадзіннік і глобусы".

Галоўная асаблівасць усіх калекцый Наталлі - гэта іх пазнавальная тэматыка. У кожнага свая функцыя, і свая гісторыя. Яшчэ калекцыянер можа пахваліцца і тым, што з'яўляецца вексілафілістам. У яе зборы - 150 флажкоў. І для іх у кватэры таксама знайшлося месца.

Наталля Сідзькова, калекцыянер глобусаў: "Мара - каб наша калекцыя папоўнілася, каб яна ў нас расла, каб былі яшчэ цікавыя экзэмпляры. Каб было што расказаць, пакінуць нашчадкам. А што датычыцца глобусаў, ёсць мара - гэта набыць глобус-бар. Або каб падарыў хто-небудзь".

Захапленне мамы перадалося і сыну. У пяцігадовага Рамана ўжо вялікая калекцыя аўтамабіляў. А яшчэ нядаўна хлопчык стаў збіраць канструктары.