Калекцыя артэфактаў выклікала спрэчкі

25 июля 2014

На новай выставачнай пляцоўцы - мінскім ЦЭХу - былым заводскім памяшканні - паказалі 20 старажытных карт свету, Еўропы, ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Гэта рэпрадукцыі з рукапісных палотнаў, шматлікія з якіх нагадваюць, хутчэй, не сухія геаграфічныя дадзеныя, а маляўнічыя карціны. Карты ад 13 да 18 стагоддзяў па-рознаму характарызуюць тэрыторыю сучаснай Беларусі. Больш падрабязна - Юлія Чаргінец.



На нашай тэрыторыі палююць на зубра, мядзведзі атакуюць пчол. У такі спакой і збег ад рэлігійнага разладу з роднай Швецыі аўтар гэтага палатна-карты Олаф Магнус. Толькі яго геніяльнасць дазволіла змясціць, акрамя тэрытарыяльных падзелаў, побыт і палітыку краін Паўночнай Еўропы.


Арыгінал - метровы… Рэпрадукцыі рарытэтаў зменшаны ў некалькі разоў. Але якасць паперы, фарбы максімальна набліжаныя да тых, якімі карысталіся падчас стварэння карты. Аж да 17 стагоддзя зямля ВКЛ - магутнейшага ўтварэння паміж Еўропай і Азіяй, этнічны цэнтр як сучасная Беларусь, фантастыка для заканадаўцаў моды ў картаграфіі галандцаў. Краіна, якая прыдумала першай звод законаў - статуты - па маштабе адна з вялікіх у свеце. Але ў Нідэрландах замест перадавых ліцвінаў малююць грыфонаў - звяроў з галовамі птушак.


Толькі самы багаты род ВКЛ Радзівілы зрабілі пераварот у сусветным уяўленні тагачасных беларускіх зямель. За стагоддзе з нашай зямлі ад Балтыйскага да Чорнага мораў зніклі фэнтэзі-істоты і вырасла на картах саслоўе - шляхта.


Адна з апошніх карт Вялікага Княства Літоўскага зроблена на пачатку 18 стагоддзя святаром-езуітам, малавядомым айчынным картографам Янам Няпрэцкім. Дасканала адлюстраваў усе паветы, межы якіх супадаюць з сучаснымі абласцямі Беларусі.


Самая сумная карта выставы - як называюць яе самі аўтары - карта Рэчы Паспалітай пасля падзелаў. Паказана скрупулёзна як знікла найбуйнейшая канфедэрацыя, дзе кансалідаваліся беларусы.


У калекцыі нават карта пачатку зараджэння ВКЛ. Зямля - як цела Хрыста, няма звыклых падзелаў на захад і ўсход. У цэнтры Іерусалім. І раптам недалёка ад яго горад - пачынальнік нашай культуры Полацк. Звярніце увагу - сённяшнія мегаполісы ўжо суверэнных суседніх дзяржаў тагачасных картографаў зусім не цікавілі.