Калекцыянер з Мінска ўжо 40 гадоў збірае латарэйныя білеты

21 марта 2018

Розыгрышы часоў царскай Расіі, паслярэвалюцыйныя, кніжныя - у Віктара Суворава каля сотні экзэмпляраў. Па іх можна даведацца, што дзякуючы латарэям будаваліся сацыяльныя аб’екты, і колькі каштавала кругасветнае падарожжа амаль 100 гадоў таму.

Старонкі латарэйнай гісторыі пагартала Юлія Токар. Віктар Сувораў паказвае адну з першых каштоўных паперак - латарэйны білет царскай Расіі. У XVIII стагоддзі за выручаныя ад іх продажу сродкі ажыццявілі шмат дабрачынных спраў. Напрыклад, пабудавалі Пскоўскі піянерскі лагер. А ў эпоху імператрыцы Марыі Фёдараўны дзякуючы латарэі «Вялікай брыльянтавай» у Санкт-Пецярбургу з'явіўся не адзін дзіцячы прытулак.

Квіткі для розыгрышаў мінулых стагоддзяў сёння, як старонкі гісторыі з цікавымі фактамі.

Гісторыя латарэй пачалася яшчэ ў Старажытнай Грэцыі, калі лёс воіна вырашалі каменьчыкі, выцягнутыя са шлема. Гісторыя ж Віктара Суворава як скрыпафіла (калекцыянера каштоўных папер, у тым ліку і латарэйных білетаў) пачалася з рэкламнага ліста 1958 года.

За 40 гадоў жыхар Мінска сабраў калекцыю ў некалькі соцень білетаў рознай тэматыкі і фармату.

А літаральна 15 гадоў таму калекцыянер захапіўся фарфорам. Гэта толькі частка калекцыі: жаночыя вобразы мінулага стагоддзя. Казачныя персанажы, вось гэта Гаспадыня Меднай гары ў трох варыянтах. А тут Ясь і Яніна – лялькі Мінскага фарфоравага завода.

Тут лепшыя вырабы фарфорафаянсавых заводаў Беларусі, Расіі, Украіны, Прыбалтыкі мінулых часоў. За кожным далікатным экспанатам свая гісторыя, як ён трапіў да новага гаспадара, бо ў калекцыях аўтара амаль не бывае выпадковых рэчаў, заўсёды сістэмна вывераны і грунтоўна абдуманы рэдкі экзэмпляр.