Калектывы сталічных паліклінік сёлета папоўнілі больш за чатыры сотні маладых дактароў

24 августа 2017

Калектывы сталічных паліклінік сёлета папоўнілі больш за чатыры сотні маладых дактароў. Да іх далучыліся і больш за тысячу фельчараў, а таксама медыцынскіх сясцёр. Такім чынам удалося павысіць укамплектаванасць медустаноў Мінска - зараз яна складае больш за 95%. Дарэчы, звярнуцца па дапамогу і атрымаць прафесійную параду пачаткоўцы могуць у сваіх настаўнікаў. Спецыяльная сістэма падтрымкі маладых медыкаў існуе ў сталіцы ўжо трэці год. Аляксандра Кавеліч працягне тэму.

Учора - студэнтка лячэбнага факультэта, сёння - анестэзіёлаг-рэаніматолаг адной з вядучых сталічных клінік. У справе Ірыны Лявончык часам усё вырашаюць долі секунды. Дзяўчына прызнаецца, у працы прыцягвае менавіта хуткасць і дакладнасць. Аб выбары прафесіі не шкадавала ні хвіліны.

Праца ў аперацыйным блоку, бадай, самая напружаная. Толькі ў сталічнай бальніцы хуткай дапамогі штодзень выконваюць некалькі дзясяткаў складаных аперацый, у тым ліку экстранных. Сёлета на дапамогу вопытным калегам прыйшлі 15 маладых спецыялістаў. Сярод іх 3 хірургі і 3 анестэзіёлагі.

Першы год маладыя спецыялісты працуюць выключна пад пільным наглядам старэйшых калег. Для іх арганізуюць дадатковыя лекцыі і прафесійныя сустрэчы.

А вось Анжаліка Якубовіч для паступлення на бюджэт лячэбнага факультэта не дабрала ўсяго некалькі балаў. Дзяўчына вырашыла не пакідаць дзіцячую мару - з чырвоным дыпломам скончыла каледж. Зараз працуе ў радзільным доме і рыхтуецца да экзаменаў - у будучым плануе прыйсці на сваё першае працоўнае месца ўжо ў якасці доктара.

Дарэчы, звярнуцца па дапамогу і атрымаць прафесійную параду пачаткоўцы могуць у сваіх настаўнікаў. Асаблівая сістэма падтрымкі маладых медыкаў існуе ў сталіцы ўжо трэці год.

Усяго ж калектывы сталічных бальніц, паліклінік і станцый хуткай дапамогі сёлета папоўнілі амаль паўтары тысячы маладых спецыялістаў. Такім чынам, недахоп медыцынскіх кадраў зніжаецца. Укамплектаванасць медустаноў Мінска зараз складае больш за 95%.