Калектыву Мінабароны прадставілі новае кіраўніцтва

21 января 2020
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка  сёння прадставіў калектыву Міністэрства абароны  новага кіраўніка ведамства  Віктара Хрэніна, а таксама начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл краіны  Аляксандра Вальфовіча. Цытуючы словы Кіраўніка дзяржавы, Ігар Сергеенка падкрэсліў, што  абодва прызначаныя кіраўнікі ведаюць жыццё арміі не па чутках, гэта людзі аднаго калібра,  прайшлі ўсе ступені, пачынаючы ад камандзіраў узводаў.

Прадстаўленне адбылося ў зале Міністэрства абароны. Кіраўнік ваеннага ведамства адзначыў, што прыярытэты ў працы застануцца ранейшымі. Асноўныя намаганні будуць сканцэнтраваны на выкананні задач, пастаўленых Прэзідэнтам. У першую чаргу гэта павышэнне значнасці беларускай арміі, захаванне і развіццё кадравага патэнцыялу, якаснае навучанне асабовага складу, стварэнне і падтрыманне ўмоў побыту вайскоўцаў.