Калектыву Белтэлерадыёкампаніі прадстаўлены новы кіраўнік

7 февраля 2018

Важная падзея для Белтэлерадыёкампаніі. Сёння камандзе найбуйнейшага медыяхолдынга быў прадстаўлены новы кіраўнік. 

Учора Прэзідэнт прызначыў на пасаду старшыні Івана Эйсманта. Вядомы журналіст і вопытны кіраванец. У Белтэлерадыёкампаніі ён амаль 15 гадоў. Прайшоў усе прыступкі - ад эканамічных і крымінальных навін да выніковай аналітыкі. Узначальваў, мабыць, лепшую кузню тэлежурналістаў краіны - Агенцтва тэленавін. Апошні год працаваў на пазіцыі намесніка старшыні кампаніі. 

Прадстаўляючы новага кіраўніка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава гаварыла пра неабходнасць аб'ектыўна падаваць інфармацыю. Дакладна і справядліва распавядаць пра самыя розныя падзеі ў краіне і свеце. Гэта і ёсць асноўная ідэалогія і прынцып працы медыяхолдынга.