Калектыву Белтэлерадыёкампаніі быў прадстаўлены новы намеснік Старшыні

23 мая 2018

У камандзе галоўнага медыяхолдынга краіны абнаўленне. Сёння калектыву Белтэлерадыёкампаніі быў прадстаўлены новы намеснік Старшыні. Напярэдадні на гэтую пасаду Кіраўнік дзяржавы прызначыў Сяргея Гусачэнку. Дагэтуль ён узначальваў Агенцтва тэленавін. Падчас сустрэчы з калектывам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк яшчэ раз нагадаў пра тыя задачы, якія паставіў Кіраўнік дзяржавы падчас нядаўняга наведвання медыяхолдынга. Яны датычацца і напаўняльнасці эфіру, якасці карцінкі і падрыхтоўкі прафесійных кадраў.