Калектыў БДУІР удастоены Гран-пры міжнародным фестывалю сучаснага танца "Зрабі крок наперад"

7 апреля 2017

Гран-пры 7 міжнароднага фестывалю сучаснага танца "Зрабі крок наперад" удастоены калектыў Белдзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Вынікі прэстыжнага танцавальнага спаборніцтва падвялі ў Віцебску. Сёлета форум сабраў на адной пляцоўцы 300 студэнтаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Гэта не прафесійныя танцоры, а будучыя эканамісты, інжынеры і ўрачы. Сучасная харэаграфія - для іх любімае хобі.

Акрамя танцавальных батлаў, удзельнікам запомняцца разнастайныя творчыя сустрэчы, а таксама ўрокі майстэрства ад прафесійных танцораў.