Калегія лясной гаспадаркі ў Мінскай вобласці

8 февраля 2018

Санітарны стан зялёных плошчаў неабходна паляпшаць. Гэта адзначана на калегіі лясной гаспадаркі Мінскай вобласці. Да 1 красавіка з ляснога фонду будзе вывезена сасна, пашкоджаная караедам. Найперш у Любанскім, Салігорскім і Старадарожскім раёнах.

На калегіі адзначаны пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў і названы лепшыя лясныя гадавальнікі Мінскай вобласці, сярод іх і Барысаўскі.

У Барысаўскім гадавальніку прымяняюць новыя тэхналогіі вырошчвання маладых дрэў. Перш чым маленькую сасну або елку з цяпліцы перасадзіць у лес, расліны трапляюць на палі дарошчвання, дзе праходзяць акліматызацыю.