Каледжы размеркавалі сваіх музыкантаў і танцораў на працу

28 марта 2017

Каледжы, якія рыхтуюць спецыялістаў у галіне культуры і мастацтваў, размеркавалі на працу выпускнікоў. Маладыя спецыялісты будуць працаваць у Мінскай вобласці. Найбольш запатрабаваны сёння музыканты і танцоры - асабліва выкладчыкі сучасных стыляў. Напрыклад, у Валожынскі раён сёлета накіруюць чатырох чалавек. Маладым спецыялістам абяцаюць стварыць не толькі належныя бытавыя, але і творчыя ўмовы.

Праца па размеркаванні доўжыцца два гады. Прыкладна палова спецыялістаў застаецца на сваім першым працоўным месцы.