Каледжы і ліцэі Мінскай вобласці завяршылі прыём дакументаў

19 сентября 2017

Залічана каля пяці з паловай тысяч чалавек. На асобныя спецыяльнасці зафіксаваны даволі высокі конкурс. Так, у Барысаўскім дзяржаўным каледжы на спецыяльнасці "тэхнічнае забеспячэнне сельгасработ" і "повар" ён склаў амаль паўтара чалавека на месца. У гэтым навучальным годзе адкрыты і новыя спецыяльнасці - "вытворца тварагу", «рэстаўратар», «дзейнасць у лагістыцы».

Увогуле, самымі папулярнымі сярод абітурыентаў вобласці сталі профілі "грамадскае харчаванне", "цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка", "рамонт аўтамабіляў", "гандлёвая справа". Усяго ў Мінскай вобласці 12 прафесійных ліцэяў і 6 каледжаў, якія рыхтуюць спецыялістаў рабочых прафесій.