Колькасць званкоў зніжаецца, а пытанні набылі сезонны характар

5 марта 2016

Да такіх высноў прыйшлі сёння ў Рэчыцы падчас прамой тэлефоннай лініі. У райвыканкаме прызнаюцца, што многія глабальныя праблемы ўжо атрымалася вырашыць шмат у чым дзякуючы менавіта ім. Чарговы дыялог з уладай паказаў, што такая форма зваротнай сувязі вельмі эфектыўная. Усе неабходныя даручэнні тут даюцца адразу ж падчас гутаркі. Нярэдка людзі звяртаюцца і проста па кансультацыю.

Паводле слоў кіраўніцтва райвыканкама, усе пытанні, якія прагучалі падчас прамой лініі і не былі вырашаныя адразу,  узятыя на кантроль.