Колькасць вакансій у Беларусі сёння перавышае лік беспрацоўных

3 апреля 2015

Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін сёння заявіла міністр працы і сацабароны. Мар'яна Шчоткіна пракаменціравала дэкрэт N3, напярэдадні падпісаны Кіраўніком дзяржавы. Дакумент закліканы стымуляваць грамадзян да працы і ўдзелу ў фінансаванні дзяржвыдаткаў. У найбліжэйшай будучыні будзе зменены закон "Аб занятасці насельніцтва Беларусі".

На каго з непрацуючых не распаўсюджваецца новы дэкрэт? Колькі абыдзецца адначасовы збор для тых, хто больш за паўгода сядзеў дома? Як атрымаць 10-працэнтную скідку на выплату такога збору, і хто ўжо ўнесены ў спіс непрацуючых грамадзян? Мар'яна Шчоткіна - у гасцях у "Галоўнага эфіру" ў гэтую нядзелю.