Колькасць вулічных траўм застаецца высокай і ў першыя месяцы восені

7 сентября 2019
Падчас руху на электрасамакаце альбо гіраскутары складана разлічыць хуткасць. Летась медыцынская дапамога спатрэбілася прыкладна 50 тысячам дзяцей. Трэцяя частка пацыентаў - са складанымі траўмамі - пераломамі рук і ног. 

Спецыялісты запэўніваюць, папярэдзіць выпадкі траўматызму ў першую чаргу дапамагаюць правілы па асабістай бяспецы - карыстаючыся самакатам, сігвэем альбо веласіпедам, абавязкова неабходна паклапаціцца пра экіпіроўку - шлем, налакотнікі і накаленнікі.