Колькасць выпадкаў атручвання грыбамі паступова зніжаецца

3 сентября 2014

Гэта адзначаюць сталічныя інфекцыяністы. З надыходам сезона дажджоў пачынаецца і сезон збору грыбоў. Таму і пік атручванняў прыпадае якраз на канец лета - пачатак восені. Пазбегнуць гэтага можна пры выкананні элементарных правілаў збору і кулінарнай апрацоўкі грыбоў. Галоўнае - класці ў кошык толькі вядомыя грыбы. Дарэчы, смяротна атрутная бледная паганка мае некаторае падабенства з сыраежкамі і шампіньёнамі. Таму ўважлівымі грыбнікі павінны быць заўсёды.


З трох тысяч вядомых відаў грыбоў толькі 400 прыгодныя для ўжывання ў ежу. Таму ў выпадку атручвання трэба неадкладна звярнуцца да ўрача ці выклікаць хуткую дапамогу.