Колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій за апошнія 5 гадоў узрасла ў 5 разоў

23 апреля 2019

Як адзначылі ў МУС Беларусі, гэты паказчык імкліва павялічваецца па ўсіх кірунках. Большасць злачынстваў звязана з крадзяжамі шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі. Часцей за ўсё крымінальныя справы ўзбуджаюцца за крадзеж звестак банкаўскіх карт. У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з пачатку года супрацоўнікі Упраўлення "К" усталявалі каля 400 падазроных. Гэта ўжо больш, чым за ўвесь мінулы год.

Вадзім Усціновіч, начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі: "Першапрычынай росту кіберзлачыннасці з'яўляецца камп'ютарная недасведчанасць нашага насельніцтва. Нашы грамадзяне надта даверлівыя і перакананыя, што тыя пагрозы іх не закрануць. Самай папулярнай сферай для хакерскіх атак з'явілася банкаўская. За няпоўныя 4 месяцы было ўчынена больш за 1,5 тысячы крадзяжоў шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі. Самая вялікая сума, якая фігуруе, - больш за 800 тысяч долараў".

Таксама ў МУС і Следчым камітэце канстатуюць рост злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій сярод непаўналетніх.