Колькасць небяспечных з'яў надвор'я ва ўсім свеце прадаўжае расці

20 августа 2014

Беларускія сіноптыкі гавораць, што звязана гэта з глабальным пацяпленнем.


Спякота гэтым летам Беларусі стала самай працяглай за апошнія 25 гадоў. Як расказалі сёння журналістам сіноптыкі, зрушыліся і агракліматычныя зоны. Раней на тэрыторыі рэспублікі іх было тры. Зараз жа лічыцца, што паўночная зона разбурылася, а ў раёне Палесся пачала ўтварацца новая зона, якая характарызуецца карацейшай працягласцю зім і больш працяглым перыядам вегетацыі. Як растлумачылі сіноптыкі, на тэрыторыю рэспублікі рухаецца клімат з поўдня і поўначы Украіны. Ад таго зімы ў Беларусі сталі мякчэйшымі і менш снежнымі, скарачаецца вясновы сезон, а лета, наадварот, прыходзіць усё раней.