Колькасць парушэнняў сярод абітурыентаў сёлета знізілася амаль у два разы

6 июля 2018

84 тысячы абітурыентаў прайшлі цэнтралізаванае тэсціраванне гэтым летам. Асноўны этап завершаны. Для тых жа, хто па ўважлівай прычыне прапусціў прызначаныя дні, ёсць тры рэзервовыя даты - 6, 8 і 10 ліпеня. На іх зарэгістраваліся 725 абітурыентаў. Як правіла, прычына пропуску - захворванне, камандзіроўка. Адзін з незвычайных выпадкаў - дзяўчына захраснула ў ліфце на некалькі гадзін і прапусціла ЦТ. Зрэшты, яе дапусцілі пасля атрымання пацвярджэння ад мясцовых уладаў. У цэлым у сёлетняй кампаніі знізілася колькасць парушэнняў сярод патэнцыяльных студэнтаў.

Ужо праз тыдзень пачнецца падача дакументаў. Як раней адзначыў Міністр адукацыі Ігар Карпенка, ВНУ павялічаць парогавыя значэнні, каб адабраць лепшых вучняў. А на такія спецыяльнасці, як "эканаміст", "юрыст" і "кіраўнік" набор скарочаны на 10 %.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя