Менш як праз паўтары гадзіны - чарговы хакейны матч з удзелам нашай зборнай. Беларусь згуляе з камандай Германіі. Бітва за плэй-оф на чэмпіянаце свету працягваецца. Інтрыга - захоўваецца. Два матчы сёння ўжо згуляны, наперадзе яшчэ чатыры. Колькасць балельшчыкаў на спартыўных арэнах у выхадныя, канечне, вырасце, як і ў гандлёвых аб'ектах, дзе балельшчыкі бавяць час да і пасля матчаў. У гэтым паспела пераканацца мая калега Анастасія Багамолава - яна знаходзіцца зараз у гандлёвым цэнтры насупраць Мінск-Арэны.
Я не на суботнім шопінгу, проста падчас чэмпіянату тут сапраўды вялікая колькасць балельшчыкаў, якая не саступае і фан-зонам. Растлумачу. Мы недалёка ад Мінск-Арэны, тут вось толькі скончыўся матч Латвія-Расія. Дарэчы, вы ўжо ведаеце вынік гульні?!
Што набываюць у гандлёвых цэнтрах балельшчыкі і як яны бавяць вольны ад матчаў час?
Такім чынам, першае, чаго прыходзяць госці чэмпіянату ў гандлёвы цэнтр, гэта, вядома ж, каб падсілкавацца. У прадуктовай зале мы пазнаёміліся з Тарыжанам, які прыехаў з Алматы. Ён прызнаўся, што заўсёды стараецца гатаваць сам, таму з беларускімі прадуктамі пазнаёміўся ўжо даволі блізка.
Ну, а тыя спартыўныя заўзятары, у якіх шчыльны хакейны графік, аддаюць перавагу абедам у кафэ. Дарэчы, у гандлёвым цэнтры іх некалькі. Вось, Яры, прыехаў з Фінляндыі, перад матчам вырашыў пакаштаваць нацыянальную кухню.
Што ж, акрамя хакейнай атрыбутыкі, якую ўсе жадаючыя ўжо, напэўна, паспелі купіць, балельшчыкам прыйшлося даспадобы і нацыянальнае адзеенне беларусаў. Перад летнім сезонам ільняныя вырабы асабліва папулярныя.
Анастасія Гаўрылава, прадавец-кансультант: Вельмі карыстаюцца попытам беларускія мужчынскія кашулі і ёсць вельмі цікавыя стылізаваныя сарафаны, касцюмы. Дзецям купляюць бацькі касцюмы, усе ў захапленні.
Пачынаючы ад відэагульняў, да самага запамінальнага. Тут працуе арт-куток, дзе хакейнаму фанату, пры яго жаданні, намалююць флаг любімай каманды на твары. Думаю, што перад матчам Беларусь-Германія, які ўжо хутка, у 16:40, тут з нашых з'явіцца вялікая чарга. Да таго ж, тыя, хто не паспеў купіць білет на матч, змогуць паглядзець на гульню вялікай кампаніяй у рэстараннай зале. Там ідзе прамая трансляцыя.














