Ложкавага фонду ў бальніцах досыць

4 апреля 2020
Працягваем развейваць міфы і фэйк-укіды. Для шпіталізацыі пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, а таксама кантактаў першага і другога ўзроўняў у нашых бальніцах абсалютна досыць ложкавага фонду. Аб гэтым заяўляюць у Міністэрстве аховы здароўя. У лячэбных установах налічваецца больш як 8 тысяч пунктаў  падключэння кіслароду і больш як 2 тысячы апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Усе клінікі працягваюць працаваць у звыклым рэжыме. Як падкрэсліваюць у  ведамстве аховы здароўя, аб'ёмы аказання спецыялізаванай і высокатэхналагічнай меддапамогі не зніжаюцца. 


Рэанімацыйныя блокі ў Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы не задзейнічаныя


Зрэшты, далёка не ўсім аўтарам розных тэлеграм-каналаў кантралюемая сітуацыя з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі падабаецца. Раз-пораз з'яўляюцца правакацыйныя ўкіды. Як, напрыклад, у Магілёве, дзе па месенджарах  распаўсюджваюцца адкрытыя фэйкі аб перапоўненых бальніцах. Дык вось сёння магілёўскія медыкі такія паведамленні цалкам аспрэчылі. Інфекцыйная бальніца - стацыянар №1 для пацыентаў з COVID-19 - налічвае 125 бальнічных ложкаў, якія сёння запоўненыя менш як на траціну. Рэанімацыйныя блокі і ўвогуле пустуюць. Да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх ніхто з пацыентаў не падключаны.