Трэба эфектыўна задзейнічаць нявыкарыстаныя плошчы завода "Гарызонт" - такое меркаванне сёння выказала Наталля Качанава падчас наведвання холдынга. Спікер верхняй палаты ацаніла рэалізацыю інавацыйна-вытворчага "NeoПарка", які размесціцца на вытворчых тэрыторыях холдынга "Гарызонт". Тут будуць ствараць разумныя рэчы рознага бытавога прызначэння. За некалькі месяцаў ужо правялі мадэрнізацыю памяшканняў: абнавілі сцены і столь, падлогу, замянілі вокны. Зараз цэнтр гатовы прыкладна на 60 %, а да ліпеня 2022 года будзе цалкам завершаны. Наталлі Качанавай паказалі шоурум распрацовак, цэнтральны офіс дзіцячых дашкольных і адукацыйных праектаў, офісныя памяшканні.
Наталля Качанава: Трэба эфектыўна задзейнічаць нявыкарыстаныя плошчы завода
На тэрыторыі інавацыйна-вытворчага "NeoПарка" будзе створана ўнікальнае для краіны месца перадавых тэхналогій. У 18 карпусах размесцяцца сучасная вытворчасць, медыцынскі і адукацыйны цэнтры, паркінгі, культурныя прасторы, інавацыйнае асяроддзе. Памяшканні абсталююць разумнымі лаўкамі і ліхтарамі на сонечных батарэях.













