Да II Еўрапейскіх гульняў у сталіцы з'явяцца чатыры фан-зоны з фуд-кортамі

2 октября 2018

Да II Еўрапейскіх гульняў у сталіцы з'явяцца чатыры фан-зоны з фуд-кортамі, гіганцкімі экранамі і дзіцячымі пляцоўкамі. Яны размесцяцца на стадыёне "Дынама", "Чыжоўка-Арэне", "Мінск-Арэне" і ля Палаца спорту. Тут жа напрыканцы кастрычніка ўсталююць 4-метровы зямны шар, на якім яркая папараць-кветка і слоган Гульняў будуць зіхацець тысячамі святлодыёдаў.

Зараз кіраўніцтва горада распрацоўвае асноўнае пытанне - транспартную лагістыку. 15 спартыўных аб'ектаў і вёску атлетаў звяжуць шатл-басы. У спартыўнай вёсцы з'явіцца пасажырскі тэрмінал з інфармацыйнымі табло. А на праезнай частцы арганізуюць транспартныя калідоры.