Да II Еўрапейскіх гульняў у Мінску з'явяцца 20 дадатковых інфапунктаў

22 мая 2019

Да II Еўрапейскіх гульняў у Мінску з'явяцца 20 дадатковых інфапунктаў. Функцыянаваць яны пачнуць ужо 19 чэрвеня. Асноўныя лакацыі - аэрапорт, цэнтральныя вакзалы і спартыўныя аб’екты. Канцэпцыю работы інфармацыйных пунктаў сёння прэзентавалі ў БДУ. Дарэчы, у арганізацыі летняга спартыўнага форуму будзе задзейнічана 8 тысяч валанцёраў. На інфапунктах - каля 200.

Усяго ў арганізацыі летняга  спартыўнага форуму будуць дапамагаць восем тысяч валанцёраў. Іх задача - забяспечыць інфармацыйную падтрымку і навігацыю турыстаў.