Да ІІ Еўрапейскіх гульняў транспартны парк папоўніцца на 328 аўтобусаў і 60 электробусаў

17 апреля 2019

Да ІІ Еўрапейскіх гульняў транспартны парк Мінска папоўніцца  на 328 аўтобусаў і 60 электробусаў. Большая частка гэтай тэхнікі ўжо паступіла. Для абслугоўвання замежных дэлегацый у сталіцу прыцягнуць дадатковыя аўтобусы з экіпажамі з рэгіёнаў.

Алег Дзюбенка, першы намеснік гендырэктара ДП "Мінсктранс": "На II Еўрапейскіх гульнях будуць задзейнічаныя 75 мяккіх аўтобусаў з іншых абласцей Беларусі, вядома, разам з вадзіцелямі, якія ў гэты час будуць пражываць у Мінску. Яшчэ нашых 128 мяккіх аўтобусаў. Усяго 205 машын. Усе яны будуць абслугоўваць дэлегацыі ІІ Еўрапейскіх гульняў".

Таксама будуць уведзеныя дадатковыя маршруты паміж двума перасадачнымі пунктамі "Гарадскі Вал" і "Студэнцкая вёска" і спартыўнымі аб'ектамі - стадыён "Дынама" і "Мінск-Арэна".