Да II Еўрапейскіх гульняў тэхнолагі сталічных хлебазаводаў распрацавалі звыш дзесяці новых рэцэптур выпечкі

13 мая 2019

Пакуль агонь працягвае падарожнічаць, здзіўляць гатовы пекары. Да сустрэчы ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў тэхнолагі сталічных хлебазаводаў распрацавалі звыш дзесяці новых рэцэптур выпечкі: храбусткія круасаны, здаровыя пірожныя без дабавак і фарбавальнікаў. Па правілах, усе вырабы павінны быць у індывідуальнай упакоўцы і важыць не больш за 50 грамаў. Таксама ў чэрвені спецыялісты запускаюць у вытворчасць новую лінейку безглютэнавага хлеба. Для яго выпякання неабходна ізаляванае памяшканне з асобным рабочым інструментам і брыгадай пекараў.

Акрамя спецыялізаванай выпечкі, для спартыўных дэлегацый сталічныя хлебазаводы ўжо запусцілі і выпуск брэндаванай прадукцыі. З лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў на прылаўках ужо можна ўбачыць пернікі, тарты, эклеры, пячэнне, сушкі і сухарыкі.