Да II Еўрапейскіх гульняў на брэсцкім вакзале з'явіўся інфармацыйны цэнтр для турыстаў

14 июня 2019

Да II Еўрапейскіў гульняў на брэсцкім вакзале з'явіўся інфармацыйны цэнтр для турыстаў. Працуе ён каля білетных кас, скарыстацца яго паслугамі можна да канца дзеяння бязвізавага рэжыму для балельшчыкаў - 10 ліпеня. У кіёску падкажуць, як дабрацца да сталіцы, дзе пераначаваць, паесці і зарадзіць гаджэты. Для гасцей падрыхтаваны буклеты з цікавымі месцамі і картай горада. У распараджэнні балельшчыкаў 40 экскурсійных праграм. Перш за ўсё гэта славутасці побач з трасай М1 Брэст - Мінск. Па бязвізавым рэжыме ў Брэст ужо прыехалі больш за 100 турыстаў з Германіі, Францыі і Польшчы.