Да дня нараджэння легендарнага П'ера Рышара

15 августа 2020
Да дня нараджэння П'ера Рышара "Беларусь 3" прапануе рэжысёрскую працу легендарнага француза. Сёння ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала камедыя "Рассеяны", у якой акцёр сыграў галоўную ролю. П'ер Рышар - двойчы госць Беларусі. Ён прыязджаў у Мінск у 2011 і 2016 гадах, прэзентуючы свае тэатральныя і кінапрацы, сустракаючыся з журналістамі. Зорка сусветнага кіно Рышар адзначаў прыгажосць краіны і дружалюбнасць беларусаў.