Да Дня пажарнай службы віцебскія ратавальнікі запусцілі новы чэлендж

21 июля 2020
Яны кінулі выклік і чакаюць адказу. Да Дня пажарнай службы віцебскія ратавальнікі запусцілі новы чэлендж: сіламі аднаго чалавека неабходна ссунуць і працягнуць пажарную машыну. У экіпіроўцы з дапамогай тросаў і чапляючыся за лесвіцу, замацаваную на зямлі, супрацоўнік МНС здолеў некалькі метраў працягнуць пажарны аўтамабіль МАЗ вагай больш за 33 тоны.
 

Выклік прыняты!

Супрацоўнікі МНС Беларусі часта прымаюць удзел у розных чэленджах. У снежні тыя ж віцебскія ратавальнікі прынялі выклік сваіх фінскіх і расійскіх калег. А ў верасні ўжо байцы МНС з Мінска паўдзельнічалі ў вядомым міжнародным "Тэтрыс чэленджы".