Да Дня горада ў Мінску будзе арганізаваны выязны гандаль

11 сентября 2014
Да Дня горада ў Мінску будзе арганізаваны выязны гандаль ва ўсіх месцах культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. А гэта больш за 50 сталічных пляцовак. Кірмашы таксама разгорнуцца ў кожным раёне. Тры самыя буйныя пляцоўкі - ў раёне студэнцкай вёскі, каля Палаца спорту і на зялёнай зоне праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ. Працаваць будуць з 10 гадзін раніцы да 20:30. У студэнцкіх вёсках з 16 гадзін да 22.

Святлана Шыцікава, галоўны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінскага гарвыканкама: У гэтыя дні, 13-14 верасня, будзе арганізаваны адзіны дзень скідак, які пройдзе ў нашых сталічных універмагах. Гэта ГУМ, ЦУМ, На Нямізе і Беларусь. Усім пакупнікам будзе прапанаваны памер скідкі 15% на ўсе нехарчовыя тавары, акрамя акцыйных. Таксама ў Верхнім горадзе ў нас працуе 17 стацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання. Яны таксама зробяць акцэнт ў меню на стравах беларускай кухні.
11 выязных буфетаў з'явяцца і на трасе Міжнароднага лёгкаатлетычнага марафону. А для гасцей сталіцы ў Верхнім горадзе будзе працаваць 6 кіёскаў з сувенірамі.