Да Дня горада пляцоўка ля Палаца спорту ператворыцца ў маштабную фізкультурную арэну

5 сентября 2018

З самой раніцы выберуць лепшага ратавальніка. Падчас міжнародных спаборніцтваў выступяць брыгады з Беларусі, Расіі, Эстоніі. А побач адбудзецца турнір па сілавым экстрыме, сумесныя выступленні варкаўт-спартсменаў і танцораў брэйк-данса.

Традыцыйна адбудзецца і марафон канькабежцаў. Удзел прымуць вядучыя спартсмены краіны. Яны правядуць майстар-класы. Забег стартуе ў 12 гадзін.