Кніжныя героі вачамі дзяцей

1 декабря 2016

У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу сярод аматараў чытання, малявання і ўладальнікаў багатай фантазіі. Дзеці, якія вандруюць па чароўным свеце казак і апавяданяў, адлюстроўвалі персанажаў  сваіх любімых твораў.  Як вынік – 250 герояў з друкаваных старонак ажылі на аркушах. Малявалі алоўкамі, фарбамі, фламастарамі выхаванцы садкоў і падлеткі ва ўзросце да 15 гадоў. Дарэчы, 90 лепшых малюнкаў на першым этапе вызначалі самі дзеці - праз віртуальнае галасаванне. З гэтага шэрагу фіналістаў журы і вызначала пераможцаў.

Спецыяльны прыз атрымаў аўтар малюнка «Шкарпэткаеды» - галоўны герой аднайменнай кнігі Паўла Шрута. Ілюстрацыя стала прататыпам кандытарскага падарунка з масцікі і ўзбітага крэму для пераможцаў конкурсу.